У Мюнхене адбудзецца сустрэча з беларускім добраахвотнікам
26-га лютага ў Мюнхене (Нямеччына) адбудзецца сустрэча з байцом Тактычнай групы „Беларусь” Янам Мельнікавым.
Беларускі добраахвотнік прайшоў Майдан і Данбас, бараніў Пяскі, шахту Бутаўка, прамзону Аўдзеўка ды Мар’інку.
Сустрэча адбудзецца а 10-й гадзіне (Собор Покрови Пресвятої Богородиці та Св. Андрія Первозванного (УГКЦ) München Schönstrasse 55).
Арганізатары сустрэчы: Украінская дыяспара Мюнхена, Звяз беларусаў Нямеччыны, Фундацыя „Велес”.
