У Нанце гарэў старажытны гатычны храм
Пажар доўжыўся 10 гадзін. Пажарнікі здолелі цалком патушыць яго ў сярэдзіне храма. Пра гэта ў этэры тэлеканалу BFMTV паведаміў прадстаўнік пажарнай брыгады дэпартаменту Атлантычная Луара падпалкоўнік Жэром Ланглуа.
У час здарэння поўнасцю згарэў вялікі старажытны арган 17-га стагоддзя.
***
У горадзе Нант на захадзе Францыі ў суботу з раніцы выбухнуў пажар у кафедральным храме святых Пятра і Паўла.
На месцы надзвычайнага здарэння працуе каля 70 пажарнікаў. Агонь пакуль не ўдалося ўзяць пад кантроль.
Касцёл святых Пятра і Паўла ў Нанце – адзін з буйнейшых гатычных храмаў у Францыі. Яго вышыня на 6 метраў менш парыжскага Сабору Парыжскай Богамаці.
Кафедральны храм Нанта ўжо гарэў у 1972 годзе. Пасля таго пажару будынак быў на тры гады зачынены на рэстаўрацыю.
У 2019 годзе буйны пажар поўнасцю знішчыў дах і шпіль Збору Парыжскай Богамаці.
Беларускае Радыё Рацыя
фота twitter.com/Arch_Revival