У Нарвегіі разбіўся верталёт, на борце было каля 13 асобаў
У раёне нарвежскага горада Берген упаў верталёт, на борце якога, па розных звестках, знаходзілася ад 13 да 17 чалавек. Пра гэта паведамляе нарвежскае выданне vg.no.
Пакуль дакладна невядома, якой мадэлі быў верталёт і куды ён накіроўваўся. Сведкі кажуць, што пачулі выбух, а пасля ўбачылі дым. Акрамя гэтага, ёсць інфармацыя пра людзей, якія знаходзяцца ў моры.
Па некаторых дадзеных верталёт накіроўваўся да нафтавага радовішча Брагэ з Бергена. Выратавальныя службы накіраваліся да месца катастрофы.