У наступным годзе Беларусь пяройдзе на бязвыплатнае донарства



Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, з 1 студзеня 2020 года Беларусь гатовая цалкам перайсці на бязвыплатнае донарства, пакуль кожная чацвёртая здача добрачынная.

Калі грамадзянін 20 разоў добрачынна здасць кроў альбо іншы біялагічны матэрыял, то атрымае званне “Ганаровы донар”. Гэты статус дае некаторыя ільготы, адзначае лекар Таццяна Шыдлавец:

– Яны атрымліваюць па дасягненні пенсійнага ўзросту дадатак да пенсіі. Без чаргі могуць атрымліваць лячэнне ў лячэбных установах. Без чаргі могуць набываць білеты на ўсе віды транспарту. Акрамя таго – адпачынак прадастаўляецца ў зручны для іх час. Узрост першасных донараў для нас найлепшы да 45 гадоў. У кожным выпадку пытанні вырашаюцца індывідуальна.

Пераход на бязвыплатнае донарства ў краіне пачаўся пяць год таму. Медыкі прызнаюць, што частка донараў адмовіцца здаваць кроў бясплатна, але крок да добрачыннасці ў гэтай справе лічаць мэтазгодным.

Беларускае Радыё Рацыя