У Наваградку падтрымліваюць Таццяну Вайтовіч
Сябры БХД з Гародні Сяргей і Вольга Верамеенкі перад самым Новым годам наведалі Наваградак. Яны прынялі ўдзел у сумесным пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў ад БХД Таццяны Вайтовіч.
Медыцынскага работніка Таццяну Вайтовіч добра ведаюць у Наваградку. Яна ўжо шмат гадоў змагаецца з мясцовымі чыноўнікамі на ўзроўні міністэрстваў і Адміністрацыі прэзідэнта, патрабуючы ад іх шчырай і сумленнай працы.
Сябры БХД з Наваградка і Гародні не толькі прынялі ўдзел у пікеце, але і збіралі подпісы за Таццяну Вайтовіч па хатах і кватэрах. Людзі з радасцю ставілі подпісы за Таццяну Вайтовіч і прасілі, “каб хоць яна навяла парадак, асабліва ў медыцыне, у Наваградку”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Наваградак
