У Наваградку судзяць за заклікі да радыкальных дзеянняў



У Наваградскім судзе разглядаецца крымінальная справа жыхароў Гарадзенскай вобласці Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанкі.

Уладзіміра Гароха абвінавачваюць у закліках да масавых беспарадкаў, суправаджаемых насіллем над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, у грубай абразе Аляксандра Лукашэнкі ў каментарах. Дзяніс Кірэшчанка праходзіць як саўдзельнік.

Прысутныя на судзе лічаць, што ўлада, якая нахабна, груба фальсіфікуе выбары, сама справакавала такія размовы, кажуць прысутныя ў судзе:

– З-за таго, што закон не працуе, у людзей з’яўляюцца нейкія радыкальныя думкі.

– Ніякіх канкрэтных падрыхтаванняў, скажам, пілаў, што нібыта збіраліся валіць дрэвы. Заяўлена, што недзе ў некага было 150 дубінак. Чаму іх не знайшлі? На судзе ідзе пастаянна размова пра “кактэйлі Молатава”, пра падрыхтоўку падпалу міліцыі. Але ўсё гэта толькі размовы.

Паводле даверанай асобы Святланы Ціханоўскай Тамары Патоцкай, падобна на тое, што суд носіць  заказны характар. Гарох – бацька трох дзяцей-студэнтаў – адэкватны, разумны чалавек, таксама быў даверанай асобай Святланы. Узурпатар баіцца лідараў і па яго ўказцы распраўляюцца з імі.

Судовыя пасяджэнні працягваюцца.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя