У Наваградскай Епархіі кулічы асвецяць каля храмаў



Архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый паведаміў, што вялікодныя кулічы і яйкі будуць асвячацца каля ўсіх праваслаўных храмаў Наваградскай епархіі. Гэта звязана з сур’ёзнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, якая зараз склалася ў Беларусі.

Падчас асвячэння кулічоў і яек праваслаўныя вернікі павінны знаходзіцца адзін ад аднаго на адегласці каля двух метраў. Гэта дыстанцыя павінна будзе выконвацца і падчас розных крыжовых ходаў. Па словах святароў, дадзеная мера не парушае ранейшыя праваслаўныя традыцыі. Усе вялікодныя асвячэнні страў адбудуцца днём.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя