У Навагрудскім раёне загінуў пажарны



Пажарны з 22-гадовым стажам загінуў у Навагрудскім раёне Гарадзенскай вобласці.

Паводле інфармацыі прэс-службы МНС, 26 лютага ў 1.48 ад відавочцы паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Неўда. Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, дах хаты была цалкам ахоплены агнём. Паводле слоў відавочцаў, у доме магла знаходзіцца жанчына. Звяно газадымаахоўнай службы адправілася ў разведку ў палаючы будынак.

„У той момант, калі ратавальнікі знаходзіліся ўнутры дома, абваліліся бэлькі перакрыцця і комін печы. Камандзір аддзялення старшы прапаршчык унутранай службы Дзмітрый Зайко апынуўся заціснутым будаўнічымі канструкцыямі, быў выняты калегамі і шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. У 6.19 работнік МНС сканаў. Дзмітрый служыў у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях з 1996 года, усе адгукаюцца пра яго як пра спрактыкаванага ратавальніка, вернага і надзейнага сябра”, — адзначаецца ў рэлізе.

На месцы здарэння працуе камісія на чале з першым намеснікам міністра Аляксандрам Худалеевым, якая „аказвае неабходную дапамогу сваякам і высвятляе ўсе абставіны здарэння”.

belapan.com