У наваполацкай калоніі ціснуць на палітвязня Максіма Зіневіча



У наваполацкай калоніі ціснуць на палітвязня Максіма Зіневіча.

Палітвязня затрымалі 19 жніўня 2020 года ў межах крымінальнай справы за ўдзел у так званых масавых беспарадках. У Ленінскім судзе Берасця Зіневічу прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Максім падчас акцыі пратэсту 10 жніўня ў Берасці быў паранены гумовай куляй у нагу.

Тэрмін ён адбывае ў наваполацкай калоніі № 1. Вядома, што там на яго цісне адміністрацыя ўстановы. Па інфармацыі MAYDAY TEAM, у Максіма вынялі кнігі, цыгарэты і нават прадукты харчавання. Апроч гэтага, палітвязня перыядычна змяшчаюць у ШІЗА.Таксама паведамляецца, што ўсіх палітвязняў, якія стаяць на прафуліку як схільныя „да экстрэмізму і дэструктыўнай дзейнасці”, пазбавілі тэлефанаванняў на ўвесь лістапад.

Беларускае Радыё Рацыя