У наваполацкай калоніі здзейсніў суіцыд малады зняволены



У карцары ВК-1 скончыў жыццё самагубствам 25-гадовы Андрэй Дубік. У 2019 годзе ён быў асуджаны па артыкуле 328 і быў фігурантам так званай «справы 37-мі» — аднаго з самых масавых працэсаў за апошні час.

Сваякі маладога чалавека распавялі Tut.by, што тры гады, пакуль ішло следства, Андрэй знаходзіўся ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, потым яго перавялі ў Наваполацк, дзе ён прабыў паўгода. 8 студзеня родным ад маладога чалавека прыйшоў апошні ліст, а ўжо 29 студзеня сям’і стала вядома пра яго самагубства. У апошніх лістах маладзён скардзіўся на псіхалагічны ціск, пісаў, што яго выклікала начальства і праводзіла гутарку, каб ён прызнаў віну, а сям“я — перасталі пісаць лісты ў розныя інстанцыі. На дадзены момант сям’я спрабуе даведацца ўсе абставіны здарэння.

Фота: з сайта Тут.бай