У Наваполацку кіроўца збіў трох пешаходаў
У Наваполацку 6 кастрычніка прыблізна ў 17.10 на аўтадарозе Наваполацк — прамзона Нафтан мясцовы жыхар 1974 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем „Мазда 626” і рухаючыся ў бок горада, перасёк суцэльную лінію разметкі, выехаў на паласу сустрэчнага руху і пачаў абгон спадарожнага патоку транспарту.
Як паведамляе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама, на нерэгуляваным пешаходным пераходзе кіроўца „Мазды” не паспеў адрэагаваць на групу пешаходаў, што пераходзіла дарогу, і здзейсніў наезд на трох чалавек. У выніку ДТЗ вучаніца 4-га класа 2007 года нараджэння загінула, яе сястра 1997 нараджэння і мужчына 1986 года нараджэння завезеныя ў шпіталь з траўмамі рознай ступені цяжару.
Фота Следчы камітэт