У Наваполацку за чатыры падпіскі ў Facebook на 15 сутак арыштавалі фельчара
16 гадоў таму
Як стала вядома «Віцебскай Вясне», 14 верасня суд Наваполацка асудзіў да 15 сутак фельчара-лабаранта мікрабіялагічнай лабараторыі ДУ «Наваполацкі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Генадзя Вазьміцеля. Яго абвінавацілі ў «захоўванні з мэтай распаўсюда экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Такое рашэнне вынесла суддзя Зінаіда Балаболава.
Згодна з пратаколам, Генадзь у сацыяльнай сетцы Facebook у раздзеле «Падпіскі» захоўваў інфармацыю суполак экстрэмісцкага характару: «Чай з малінавым варэннем», «charter97.оrg», «Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation» і «Тактычная група Беларусь». Яны ўсе прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
вясна