У Наваполацку зніклі вада і электрычнасць
Праблемы з электрычнасцю і водазабеспячэннем ў Наваполацку плануюць вырашыць да 18.00, паведаміў намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Альберт Шакель.
Прыкладна ў 16.00 карыстальнікі сацсетак пачалі паведамляць пра адсутнасць электрычнасці і вады ў дамах Наваполацка.
„На лініі электраперадачы, якая падае электраэнергію ў Полацк і Наваполацк, звалілася адна з апор. Мясцовыя электрасеткі перайшлі на рэзервовае забеспячэнне электраэнергіяй. Плануем вода-, электра-і цеплазабеспячэнне аднавіць да 18.00. На месцы здарэння працуюць спецыялісты”, – адзначыў Альберт Шакель.
Сёння ў большасці раёнаў Віцебскай вобласці, якія знаходзяцца ў паўночнай частцы рэгіёну, ідзе моцны мокры снег.