У Наваполацку зноў затрымлівалі рабочых
Пра яшчэ два затрыманні паведамляе «Вясна».
28 верасня ў Наваполацку працягнуліся затрыманні рабочых. Так, каля 12:00 на працоўным месцы быў затрыманы Дзмітрый Кайро — электраманцёр заводу «Палімір». Яго павезлі дадому для правядзення ператрусу.
У машыніста помпаў устаноўкі рыформінгу №5 ААТ «Нафтан» Сяргея Плігаўкі дома прайшоў ператрус, пасля гэтага мужчыну даставілі на допыт. Вядома, што Сяргей — член стачкі «Нафтана».