У нелегальных гандляроў алкаголем будуць канфіскоўваць аўто?



МУС настойвае на больш жорсткіх захадах да абароту алкаголю. У тым ліку Міністэрства ўнутраных спраў прапаноўвае ўраду вярнуцца да забароны на гандаль алкаголем пасля 22-й гадзіны вечару. Нагадаем, такая забарона праіснавала крыху больш за два месяцы, а за месяц да выбараў прэзідэнта – была знятая.

„Цяпер кіраўніцтва міністэрствса зноў спрабуе прасунуць у Савеце міністраў шэраг абмежаванняў,” – кажа прадстаўнік МУС Сяргей Красуцкі:

– Усе гэтыя прапановы – для ўзмацнення патрабаванняў да якасці алкагольных напояў, каб не было танных, як іх называюць, вінаў. Гэта павелічэнне акцыйзнага складніку ў кошце напояў і адпаведна павелічэнне кошту прадукцыі. Гэта і рэгламентацыя адзінага часу, каб не было, напрыклад, начнога гандлю. І гандаль алкаголем павінен адбывацца толькі ў спецыялізаваных гандлёвых аддзелах.

Акрамя таго, як паведаміў Сяргей Красуцкі на прэс-канферэнцыі ў Менску, зараз разглядаецца пытанне пра канфіскацыю аўтамабіля, калі ён выкарыстоўваўся ўладальнікам для незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі.

Беларускае Радыё Рацыя