У ноч з 13 на 14 снежня беларусы змогуць назіраць магутны зарапад
У ноч з 13 на 14 снежня зямлян чакае пік метэорнага патоку Гемініды. Гэта адзін з самых актыўных патокаў за ўвесь год – на небе можна будзе ўбачыць да сотні «знічак» у гадзіну.
Пра гэта са спасылкай на Міжнародную метэорны арганізацыю паведамляе TUT.BY.
«Зарапад» будзе бачны ўсю ноч, а яго пік наступіць 14 снежня ў 9.30 раніцы па менскім часе. Метэоры будуць выглядаць як яркія зоркі, самыя прыкметныя з іх будуць пафарбаваны ў жоўты або аранжавы колер.
У сярэдніх шыротах паўночнага паўшар’я на піку зарапада будзе відаць як мінімум 75 метэораў у гадзіну. Пры назіранні ў сельскай мясцовасці ёсць шанцы ўбачыць да 100 «знічак» у гадзіну, а для гарадскога назіральніка гэты лік будзе абмежаваны прыкладна 50 метэорамі.
Радыянт метэорнага патоку – кропка, з якой будуць з’яўляцца «знічкі» – знаходзіцца паблізу яркай зоркі Кастар ў сузор’і Двайнят. Для ўдалых назіранняў неабходна ясная надвор’е. Месяц у гэтую ноч не павінен перашкодзіць ўбачыць эфектную падзею.
Найлепшыя ўмовы назіранняў метэорнага патоку Гемініды з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь наступаюць бліжэй да паўночы, калі над усходнім гарызонтам заззяе сузор’е Блізняты. Адразу пасля поўначы сузор’е падымаецца дастаткова высока над гарызонтам і праходзіць блізка да зеніту, што дазваляе назіраць метэорны паток ва ўсёй сваёй прыгажосці.