У нядзелю адбудуцца шэсце і мітынг у Лошыцы
Дзяды-2019 працягваюцца. 10 лістапада, у нядзелю, адбудуцца традыцыйныя мемарыяльныя шэсце і мітынг у Лошыцы, да Крыжа на магілах беларусаў, расстраляных расейска-бальшавіцкімі акупантамі ў 1937-1941 гадах.
Збор удзельніка а 12-ай гадзіне каля Менскага гарадскога Палаца культуры на вуліцы Маякоўскага.
Арганізатарам выступае Кансерватыўна-хрысціянская партыя – БНФ. Мерапрыемства дазволенае менскім гарадскім выканкамам.
Беларускае Радыё Рацыя