У нядзелю Партызанскія маршы супраць фашызму



У нядзелю а 12.00 у Менску пройдуць Партызанскія маршы супраць фашызму. Анонсы з’явіліся ў тэлеграм-каналах.

Ініцыятары кажуць, што буйных маршаў у розных раёнах сталіцы будзе каля дзясятка. Прапануюць новую тактыку.

«Збор проста ў вашых дварах а 12-00. З 12-30 да 13-00 злучымся з групамі суседніх двароў у бліжэйшай зручнай кропцы, напрыклад – каля крамы (абмяркоўвайце ў лакальных чатах). З 13.00 накіруемся да кропкі зліцця ўсіх калонаў раёна, каб прайсці шматтысячным маршам па вашым раёне».

Гэтыя кропкі зліцця калонаў ініцыятары абяцаюць назваць крыху пазней. Яны таксама адзначаюць плюсы новай тактыкі «ад двароў»: не перашкодзіць закрыццё метро і спыненне іншага грамадскага транспарту, далучыцца змогуць усе, у тым ліку суседзі, якія адзін аднаго ведаюць, пры жаданні можна прайсці толькі частку маршруту, мясцовыя жыхары зарыентуюцца ў сваіх раёнах лепей за сілавікоў.

Беларускае Радыё Рацыя