У Нью-Джэрсі паліцэйскі выцягнуў мужчыну з-пад колаў цягніка



У Нью-Джэрсі паліцэйскі ў апошні момант выцягнуў мужчыну з-пад колаў цягніка. Пра гэта паведамляе ABC. Інцыдэнт адбыўся 26 жніўня.

Паведамленне пра „неадэкватнага пасажыра”, атрымаў 41-гадовы супрацоўнік транспартнай паліцыі Віктор Оціз. Убачыўшы праваахоўніка, мужчына скочыў на рэйкі з крыкамі „Я не пайду ў турму!” і пайшоў па іх. Паліцэйскі пайшоў следам за ім, хоць неўзабаве павінен быў прыбыць цягнік.

Калі састаў пачаў набліжацца, пасажыр апусціўся на калені, паўтараючы „Я проста хачу памерці”. Оціз зашчапіў на адну ягоную руку кайданкі і пачаў сцягваць з чыгуначнага палатна. Нягледзячы на ​​супраціў мужчыны, паліцэйскаму ўсё ж такі ўдалося сцягнуць яго на насып.

[youtube id=”chatZPhScO0″]

gordonua.com