У Нью-Ёрку дэмантавалі помнік Леніну
Ажно шасцімятровы манумент быў усталяваны ў Нью-Ёрку ў 1994 годзе ў Хаўстан-стрыт на Ніжнім Манхэтэне. Помнік быў выраблены скульптарам Юрыем Герасімавым незадаоўга да распаду Савецкага саюзу.
Помнік Леніну знаходзіўся на 13-ым паверсе будынку Red Square. Пра гэта паведамляюць у блогу
раёна Іст-Вілідж. Помнік паставілі туды адразу пасля завяршэння будаўніцтва комплексу. Сама статуя Леніна была знойдзена ў свой час партнёрам па бізнесе на двары аднаго з падмаскоўных лецішчаў.
Дэмантаж помніка правадыру сусветнага пралетарыяту звязаны з хуткім продажам будынку.
Беларускае Радыё Рацыя
