У Осла назвалі нобелеўскага лаўрэата прэміі міру
Сёння, 6 кастрычніка, у Осла назвалі імя нобелеўскага лаўрэата прэміі міру. Ім стала іранская праваабаронца Наргіз Махамадзі, асуджаная ў сваёй краіне на 16 гадоў турмы.
Наргіз Махамадзі атрымала прэмію “за барацьбу супраць прыгнёту жанчын у Іране і прасоўванне правоў чалавека і свабоды для ўсіх”. Махамадзі з’яўляецца праваабаронцай і віцэ-прэзідэнткай Цэнтра абаронцаў правоў чалавека. У 2016 годзе Наргіз асудзілі ў Тэгеране да 16 гадоў турэмнага зняволення за стварэнне і кіраўніцтва праваабарончым рухам, які выступае за адмену смяротнага пакарання.
Год таму прэмію міру атрымаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які на той час быў за кратамі, а ў сакавіку 2023 года асуджаны на 10 гадоў калоніі.
Беларускае Радыё Рацыя