У “Паходні” быў папярэднік
12 -га сакавіка спаўняецца трыццаць гадоў „Паходні” – аднаму з найстарэйшых гісторыка-культурніцкіх клубаў Гародні. Але ён меў свайго папярэдніка – „Клуб творчай моладзі,” адным з ініцыятараў якога быў Аляксандар Навумаў. Праз некаторы час клуб быў разагнаны мясцовымі камуністычнымі ўладамі горада.
Згадвае Валянцін Лучко, сябра „Паходні” і клуба-папярэдніка:
– Гэта было аб’яднанне творчай моладзі, якая лічыла патрэбным нешта мяняць у савецкай рэчаіснасці. У першую чаргу – адносіны да культуры, да творчасці, да сітуацыі ў горадзе. Праводзіліся разнастайныя імпрэзы. Але гэты клуб быў нахабна разагананы ўладай пасля аднаго вельмі цікавага мерапрыемства, прысвечанага архітэктуры горада, захаванню нашай гістарычнай памяці праз рэальныя аб’екты.
Як згадвае Валянцін Лучко, “Клуб творчай моладзі” існаваў з 1978 па 1979 год. А ядро клубу „Паходня” з першых ягоных паседжанняў складалі менавіта былыя сябры таго аб’яднання творчай гарадзенскай моладзі.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота vk.com