У паліклініку ў Чавусах забаранілі ўваход з падвышанай тэмпературай



У рамках барацьбы з распаўсюдам каронавіруса ў Чавусах пацыентам з павышанай тэмпературай цела забаранілі заходзіць у паліклініку, піша mogilev.online.

Пад забарону трапілі ўсе, у каго тэмпература перавышае 36,6 градуса.

Пацыентаў з павышанай тэмпературай накіроўваюць на другі паверх трохпавярховага корпуса. У гэтым жа корпусе, але на трэцім паверсе размяшчаецца дзіцячае аддзяленне. Жыхароў Чавусаў абурае, што цяпер іх дзецям давядзецца ісці праз хворых.

«Гэта значыць, што цяпер трэба дзяцей правесці праз тэмпературных??? Затое паліклініка будзе здаровая», – пішуць яны ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: mogilev.online