У палітвязня Эдуарда Пальчыса нарадзілася дачка



Пра гэта ў твітары напісала жонка вязня Вікторыя Пальчыс.

Нагадаем, Эдуард Пальчыс знік у канцы верасня. 30 верасня Вікторыя паведаміла, што яе муж знаходзіцца на Акрэсціна. 27 кастрычніка блогер Эдуард Пальчыс, які адбываў 30 сутак на Акрэсціна, не выйшаў на волю пасля заканчэння адміністрацыйнага арышту. Як паведамілі яго сябрам у ЦІП на Акрэсціна, блогер цяпер — фігурант крымінальнай справы — яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1, арт. 243 Крымінальнага кодэкса).

Напрыканцы верасня цяжарная Вікторыя Пальчыс была вымушана з’ехаць з Беларусі.

Павіншаваць новаспечанага тату можна лістом ці паштоўкай: 220030 г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 СІЗА-1 Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу.

novychas.by