У палітвязня Івашына забралі малюнак з-за блакітна-жоўтых і бел-чырвоных колераў
У журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына ў гарадзенскай турме № 1 забралі малюнак з-за блакітна-жоўтых і бела-чырвоных колераў.
Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга: „Дзяніс Івашын, як вы ведаеце, няблага малюе. І да святаў намаляваў упрыгожаную ялінку… Найстрашнейшы бунтарскі чын здзейсніў наш ваяр наўпрост у бярлозе ворага: ён намаляваў жоўта-блакітныя гірлянды з белымі да чырвонымі шарамі”.
Восенню ў Івашына забіралі ручнік жоўта-блакітных колераў, а таксама фотаздымак жонкі з бела-чырвона-белым парасонам на фоне будынка з сіне-жоўтай падсветкай.
Дзяніс Івашын — журналіст-расследавальнік. Яго арыштавалі пасля шэрагу артыкулаў пра былых „беркутаўцаў”, якія пасля Майдана 2014 года ва Украіне ўладкаваліся ў сілавыя структуры ў Беларусі. Івашына вінавацілі па артыкуле аб „умяшальніцтва ў дзейнасць міліцыі”, але ў выніку прызналі вінаватым у „здрадзе радзіме”. У верасні мінулага года ён быў асуджаны на 13 гадоў і 1 месяц калоніі.
Беларускае Радыё Рацыя