У палітвязня Паўла Вінаградава пацвердзілі сухоты
У палітвязня Паўла Вінаградава пацвердзілі сухоты, – напісала ў фэйсбуку яго жонка Святлана Вінаградава.
28 ліпеня Паўла перавялі ў аршанскую папраўчую калонію №12, вядомую тым, што там утрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў.
Паўла сёлета ў сакавіку асудзілі на пяць гадоў калоніі. Яго абвінавацілі па арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
nashaniva.com