У палітзняволенага Віктара Бабарыкі новая праца ў калоніі



Праз гэта яго ўмовы знаходжання за кратамі рэзка пагоршыліся, піша @viktarbabarykaofficial.

Палітвязень цяпер выпальвае драўняны вугаль. Поўны працоўны дзень (9 гадзін) 6 дзён у тыдзень ён знаходзіцца на вуліцы. Без доступу да побытавага памяшкання, дзе была б магчымасць сагрэцца падчас змены.

Раней Бабарыка працаваў укладчыкам хлебабулачных вырабаў і ўвесь час павінен быў знаходзіцца ў пякарні, у памяшканні практычна без вентыляцыі, з тэмпературай плюс 30.

Падтрымаць палітвязня: ПК №1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка

Вясна