У панядзелак чакаюцца залевы і навальніцы



У Беларусі 24 ліпеня чакаюцца залевы і навальніцы са шквалістым ветрам.

Ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца навальніцы, у асобных раёнах – моцныя залевы, магчымы град. Вецер 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Днём месцамі шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/с.

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ўночы складзе +11-18 градусаў. Днём будзе ад +20 да 26 градусаў вышэй за нуль, па поўдні – да +29.

БелТА