У Параф’янаве адбыўся ператрус у Кастуся Шыталя
У мястэчку Параф’янава (Докшыцкі раён) сілавікі здзейснілі ператрус па месцы жыхарства вядомага мясцовага краязнаўцы Кастуся Шыталя. Пра гэта ён паведаміў сам:
– У мяне быў ператрус. Забралі ўсю тэхніку. Ператрус праводзілі па крымінальнай справе, заведзенай па артыкуле 369 аб некалькіх паведамленнях у тэлеграм-чаце „Докшицы для жизни”, дзе, паводле сілавікоў, былі змешчаныя абразы трох супрацоўнікаў Докшыцкага РАУС. У мяне статус сведкі.
Паводле пастановы на ператрус, нібыта ў мяне як у адміністратара чата (насамрэч я не адміністратар) могуць быць матэрыялы, патрэбныя для следства.
Беларускае Радыё Рацыя