У Парэччы прайшло грыбное свята



У вёсцы Парэчча, што недалёка ад літоўскай мяжы, адбылося грыбное свята. Свята, дзе можна было паласавацца стравамі з грыбамі, пачуць песні і жарты, звязаныя з грыбамі, а таксама даведацца пра традыцыі, што звязваюць гэтую мясцовасць са зборам грыбоў.

IMG_7615 1

Распавядае  Марыя Жолтышава – дырэктар Цэнтра культуры ў Парэччы, на базе якога гэта свята адбывалася:

–     Свята лісічак. Мы вырашылі назваць яго “Сталіца грыбоў Парэчча”. У праграму свята мы ўключылі як фальклорную частку, так і эстрадную. Вядома, у нас ёсць і дзіцячая музычная праграма. На нашай базе ідзе гандаль, працуе дом рамёстваў. Адметнасцю свята з’яўляецца дыгустацыя грыбных страў. Была агульная выстава, фотавыстава і выстава кошыкаў. Была ў нас і палявая кухня, на якой звычайна вараць кашу. Але мы гатавалі грыбны суп.

Свята сабрала вялікую колькасць мясцовых жыхароў, а таксама тых, хто адпачывае ў санаторыях і пансіянатах Парэчча.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Парэчча