У парку баявых машын у Гародні здарыўся пажар
На тэрыторыі парку баявых машын механізаванай брыгады ў Гародні 12 лістапада здарыўся пажар. Пацярпелых няма, пашкоджаныя тры адзінкі ўзбраення, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
У міністэрстве не ўдакладнілі, у якой менавіта вайсковай часці быў інцыдэнт, аднак рэгіянальныя парталы навін паведамляюць, што пажар здарыўся ў 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, якая дыслакуецца ў гарадзенскім мікрараёне Фолюш.
Прыблізна апоўдні ваеннае ведамства адрапартавала, што пажар ліквідаваны з дапамогай разлікаў МНС.
Пазней на сайце міністэрства было апублікаванае паведамленне аб тым, што на месцы здарэння працуе камісія Мінабароны і асабіста намеснік міністра па ўзбраенні Сяргей Сіманенка і намеснік міністра па тыле Андрэй Бурдыка.