У парку Дружбы народаў зладзілі пікет-манстрацыю



6 сакавіка Валантэрская служба „Вясны” зладзіла пікет-манстрацыю „За адмену ўсіх забаронаў і забарону ўсіх адменаў” у парку Дружбы народаў.

„Мы хацелі пратэставаць змены ў законе аб масавых мерапрыемствах”, – распавядае актывістка ПЦ „Вясна” Анісія Казлюк.

– Мы хацелі пратэставаць новыя змены ў закон аб мірных сходах і таму вырашылі правесці менавіта гэтае мерапрыемства. Мы першыя, хто падаў заяўку, і першыя, хто праводзіў масавае мерапрыемства па новых зменах. І калі мы дамаўляліся пра ўсе гэтыя ўмовы, нам дакладна нават не маглі адказаць, з кім мы мусім заключаць дамовы. Манстрацыя – гэта мастацкі фармат правядзення мірных сходаў, і сэнс яго ў тым, што ён максімальна абсурдны.

Гэта было першае мерапрыемства, арганізаванае па новым законе. Актывісты атрымалі дазвол на правядзенне мерапрыемства і выйшлі на акцыю з плакатамі з абсурднымі надпісамі, у чым і ёсць сутнасць манстрацыі.

Беларускае Радыё Рацыя