У пасёлку Баравуха-3 на Полаччыне раздавалі маскі



6  траўня наваполацкія грамадскія актывісты правялі ў пасёлку Баравуха-3 акцыю па раздачы масак і брашураў з правіламі паводзінаў падчас пандэміі каронавіруса.

Як напісаў у сваім Фэйсбуку адзін з арганізатараў акцыі Сяржук Хвасцёнак: „Выбар выпаў на Баравуху-3 невыпадкова, шмат людзей там жыве сталага ўзросту, на наш погляд ім дапамога больш патрэбна! Маскі разыйшліся за паўгадзіны, шмат хто не мог сабе ўявіць, што ўсё безкаштоўна”. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Сержука Хвасцёнка