У Паўла Латушкі дыягнаставаны каронавірус



Медыкі дыягнаставалі каронавірус у сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Паўла Латушкі. Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

«На жаль, у мяне дыягнаставаны каронавірус. У цэлым адчуваю сябе добра, тэмпературы ня маю. Знаходжуся на самаізаляцыі, але працягваю працаваць, бо перакананы: для нас зараз вельмі важна iсцi да перамогi. Беражыце сябе, мае шаноўныя!», — напісаў Павал Латушка.

На гэты момант усе чальцы прэзідыуму Каардынацыйнай рады або ў турме, або пад хатнім арыштам, або ў вымушанай эміграцыі.

Беларускае Радыё Рацыя