У перапісе насельніцтва Беларусі прынялі ўдзел больш за 2,5 млн чалавек



Па стане на 10.00 12-га кастрычніка ў Беларусі ўдзел у перапісе насельніцтва прынялі 2 млн 504,2 тыс. чалавек, з іх перапісаліся праз інтэрнэт 947,2 тыс. чалавек.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, з рэгіёнаў краіны па колькасці асоб, якія прынялі ўдзел у перапісе, лідзіруе Менская вобласць, дзе гэтую працэдуру прайшлі 493,2 тыс. чалавек, у тым ліку 177 тыс. — з дапамогай інтэрнэту. Затым ідзе Менск — тут у перапісе ўжо паўдзельнічала 415,8 тыс. чалавек, з іх 243 тыс. — з дапамогай інтэрнэту.

Перапіс насельніцтва праходзіць з 4 па 30 кастрычніка. Упершыню гэтую працэдуру можна прайсці ў інтэрнэце. Анкета для самастойнага запаўнення даступная на сайтах перепись.бел і census.by  з 4 по 18 кастрычніка.

Яшчэ адзін спосаб — прыйсці на стацыянарныя перапісныя ўчасткі з 4 па 30 кастрычніка. Іх адрасы ўказаныя на сайце Белстата.

Да тых, хто не скарыстаўся адным з гэтых спосабаў, з 21 па 30 кастрычніка прыйдуць перапісчыкі. У іх павінны быць планшэты, адпаведнае пасведчанне і сумка з лагатыпам перапісу.

belapan.by