У перапісе ўзялі ўдзел амаль 4,5 млн чалавек



18 кастрычніка — апошні дзень перапісу насельніцтва праз інтэрнэт. Да паўночы анкета для самастойнага запаўнення даступная на сайтах перепись.бел і census.by.

Згодна са звесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на сённяшнюю раніцу ўдзел у перапісе ўзялі 4 млн 460 тысяч чалавек, з іх праз інтэрнэт — 1 млн 827,6 тыс.

З рэгіёнаў краіны па колькасці ўдзельнікаў на гэты момант лідарам з’яўляцца Мінск, дзе ўдзел у перапісе ўзялі 909 тыс. чалавек, у тым ліку 611,4 тысячы — з дапамогай інтэрнэту. Затым ідзе Мінская вобласць — узялі ўдзел 837,3 тыс. чалавек, у тым ліку 292,9 тысячы — з дапамогай інтэрнэту.

Перапіс насельніцтва Беларусі праходзіць з 4 па 30 кастрычніка. Упершыню гэтую працэдуру можна прайсці ў інтэрнэце. Яшчэ адзін спосаб — прыйсці на стацыянарныя перапісныя ўчасткі па 30 кастрычніка. Іх адрасы пералічаныя на сайце Белстата.

Да тых, хто не скарыстаўся адным з гэтых спосабаў, з 21 па 30 кастрычніка прыйдуць перапісчыкі. У іх павінны быць планшэты, адпаведнае пасведчанне і сумка з лагатыпам перапісу.

belapan.by