У Пецярбургу расстралялі паліцэйскі „УАЗ”



На поўначы Санкт-Пецярбурга невядомыя расстралялі паліцэйскі аўтамабіль „УАЗ”. У выніку нападу загінулі двое супрацоўнікаў МУС. Машына цалкам згарэла.

CVXvPKdUsAARs5-

Як паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах горада, напад на паліцыянтаў адбыўся на Мурынскай дарозе на паўночна-ўсходняй ўскраіне Санкт-Пецярбурга. Каля 11 гадзін раніцы двое невядомых расстралялі паліцэйскі „УАЗ”. У выніку двое супрацоўнікаў МУС, якія знаходзіліся ў машыне, загінулі, адзін паранены. Па словах аднаго з відавочцаў, пацярпелы паліцэйскі абгарэў.

CVXvOI3UAAAM8Z2 CVXvPGMUEAAcYw1

Па словах відавочцаў, у выніку абстрэлу машына загарэлася. Як паведамляе „Фонтанка”, агонь перакінуўся і на аўтамабіль „Газэль”, у якога абгарэла пярэдняя частка.

754492226915603

Фота: vk.com/spb_today

Падазраваныя ў камуфляжнай форме, верагодна узброеныя аўтаматычнай зброяй, аб’яўлены ў вышук. Па словах блогераў, паліцыя шукае сіні Hyundai Accent.

Пакуль месцазнаходжанне злачынцаў невядома. Матывы здзяйснення злачынства высвятляюцца. Па дадзеных тэлеканала РЕН паліцэйскія маглі перавозіць грошы, падзарабляючы як інкасатары. Пры гэтым відавочцы кажуць, што тыя, хто нападаў, паспелі выцягнуць з палаючага УАЗа нейкія торбы.

У Следчым камітэце пацвердзілі толькі сам факт атакі на паліцэйскіх. „У нас ёсць дакладная інфармацыя, што адбыўся напад. Дадзеных пра загінулых пакуль няма – на месца выехала наша следчая група”, – сказаў ТАСС прадстаўнік следчага ўпраўлення СКР па Пецярбургу.

rbc.ru