У Пінск прывезлі каўчэг з часціцамі мошчаў свяціцеля Лукі



Напярэдадні Пакровы Прасвятой Багародзіцы ў Пінск прывезлі каўчэг з часціцамі мошчаў вядомага святога-цудатворца, архіепіскапа Сімферопальскага і Крымскага, свяціцеля Лукі.

У свецкім жыцці Валянцін Война-Ясянецкі (1877-1961) вызначыўся, як выдатны хіруг ды навукоўца. За адданасць Богу амаль 20 гадоў правёў у cсылках.

“Шлях да служэння Госпаду быў доўгі і свой покліч архіепіскап адчуў з пачаткам ганенняў на царкву”, – паведаміў айцец Міхаіл:

– Любоў да малявання перарасла ў любоў да анатоміі, і ён абраў прафесію доктара для таго, каб рэальна служыць людзям. У гады бязбожных ганенняў ён прымаў актыўны ўдзел у жыцці царквы. Аднойчы епіскап Ташкенцкі Інакенцій сказаў: “Доктар, вам трэба быць святаром, ён успрыняў гэта як волю божую і з гэтага моманту пачаўся яго шлях.

Святыня будзе знаходзіцца ў пінскім Свята-Фёдараўскім саборы да 18 кастрычніка. Праваслаўныя вернікі з’язджаюцца ў сталіцу Палесся з усёй Берасцейшчыны, каб папрасіць заступства і здароўя ў свяціцеля Лукі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя