У пінскім дзіцячым шпіталі будуюць храм
У Пінску, на тэрыторыі дзіцячага шпіталю, пабудуюць храм для дзетак у гонар святога мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага. Святы лічыцца абаронцам дзяцей ды ўсіх, хто за веру хрысціянскую атрымоўвае ганенні.
Будаўніцтва храма не павінна заняць шмат часу, распавёў айцец Віктар:
– Cтаноўчы момант драўлянага дойлідства ў тым, што храмы будуюцца вельмі хутка. Літаральна за паўгода з моманту падпісання дамовы з падрадчыкам храм будзе стаяць. Нам неабходна цягам гэтага часу ўнесці ўсе сродкі. Мы плануем штатнага псіхолага, які зможа працаваць з хворымі дзеткамі, з іхнымі бацькамі, з медперсаналам. Гэта будзе духоўны цэнтр, дзе дзеткі змогуць не толькі займацца, але і праводзіць з карысцю вольны час.
Гаўрыіла Беластоцкі нарадзіўся ў 1684 годзе ў сялянскай сім’і каля Заблудава. З дзяцінства адрозніваўся незвычайным розумам ды пазнаннем свету. У 6 год яго выкраў арэндатар і жорстка закатаваў, выкінуўшы цела ў поле. Пахаваўшы мучаніка, праз 30 год выявілася, што рэшткі захаваліся цэлымі. У 1820 годзе яго кананізавалі.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя