У пінскім ІЧУ ёсць адмысловая камера для “палітычных”



У ізалятары часовага ўтрымання ў Пінску існуе адмысловая камера для “палітычных”, пра гэта распавядаюць жыхары, якія адседзелі на “падвалах” па іншых адміністрацыйных артыкулах. Паводле іх, час ад часу ў камеры знаходзяцца людзі. Галоўнае адрозненне ў тым, што да іх ставяцца максімальна жорстка, у поўнай адпаведнасці з правіламі без усялякіх паслабленняў.

Мясцовы грамадскі актывіст адзначае, што здзіўляцца няма чаму, бо ў краіне трэці год трываюць рэпрэсіі ў дачыненні да нязгодных з рэжымам:

-Ціск і рэпрэсіі не памяншаліся, яны як набралі абароты, так і працягваюцца. І амаль што кожны дзень мы маем па Беларусі затрыманых, асуджаных. Гэта працягваецца бясконца. І што спыніцца гэты махавік рэпрэсій, мы не можам з упэўненасцю сказаць. Рэпрэсіі працягваюцца.

Суразмоўца дадае, што трэба ўлічваць важны момант – так званая “пінская справа” не завершаная. Нават у яе межах могуць затрымліваць пінчукоў для правядзення разбіральніцтва. Пошукі ўдзельнікаў пратэстных акцый працягваюцца.

Беларускае Радыё Рацыя