У Пінску аб’яўлены Дні дабрачыннага донарства



З 1 па 15 чэрвеня ў горадзе над Пінай ладзіцца медыцынская акцыя „Падумай пра іншых. Здай кроў. Падзяліся жыццём”. Пінская станцыя пералівання крыві заклікае гараджан на бясплатнай аснове ахвяраваць важны біялагічны матэрыял.

“Але гэта не значыць, што донарам можа стаць кожны”, – адзначае ўрач Святлана Неўдах:

– Донарам можа стаць фізічная асоба ва ўзросце ад 18 гадоў, якая прайшла абавязковае медычнае абследаванне, не мае супрацьпаказанняў донарству і мае жаданне. Ёсць такія катэгорыі донараў, як бязвыплатныя і платныя. Платныя донары ў нас складаюць каля 20% ад агульнай колькасці. Бязвыплатныя донары здаюць кроў задарма.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя ў краіне налічваецца каля 80 тысяч донараў крыві. Ад гэтай колькасці 70% – мужчыны ва ўзросце ад 40 да 50 год.

Беларускае Радыё Рацыя