У Пінску аб’яўлены каранцін



У Пінску аб’яўлены каранцін – такое рашэнне прынялі гарадскія ўлады. Цягам месяца ў горадзе над Пінай выяўлены чацвёрты выпадак шаленства. Ёсць ахвяры – мясцовую жыхарку пакусаў свойскі сабака, які, як паказаў аналіз, быў хворым.

Старшыня грамадскага аб’яднання “Абарона жывёл” Алена Рамановіч заклікала пінчукоў, якія маюць хатніх гадаванцаў, правесці вакцынацыю чацвераногіх:

– Па-першае, прышчэпкі. Не забывайце пра прышчэпкі, паменьш выпускайце на вуліцу, пазбягайце кантактаў вашых гадаванцаў з іншымі жывёламі. Мінімізуйце іх прысутнасць на вуліцы. Увогуле, сабакі, каты, якія знаходзяцца без гаспадароў на вуліцах горада, лічацца безнагляднымі.

Верагодна, што Пінск застанецца неспрыяльнай зонай з-за шаленства жывёл напрацягу двух месяцаў.  

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск