У Пінску адбылася агульнабеларуская нарада лекараў-педыятраў
У сталіцу Палесся з’ехаліся прадстаўнікі розных рэгіёнаў краіны, каб абмеркаваць актуальныя пытанні, якія паўстаюць перад беларускай педыятрыяй, як палепшыць працу лекараў ды пашырыць уласны досвед. “Мы нясем адказнасць удвая”, – кажа лекар-педыятар з 20-ці гадовым досведам працы Марыя Вароніна:
– Дзіця – гэта самае галоўнае, самая вялікая каштоўнасць. І калі захварэе дзіця, для мамы гэта, канешне, вялікі стрэс. І асноўнай спецыфікай нашай працы з’яўляецца тое, што мы лечым не толькі дзяцей, але і мам.
Педыятарам цяжка працаваць, шмат нагрузкі, і гэта павінны разумець у грамадстве і ва ўладзе, адзначыў удзельнік мерапрымства Ігар Агіевіч:
– Трэба звярнуць увагу на працу педыятараў. Педыятары працуюць з самымі юнымі грамадзянамі, таму праца вельмі цяжкая, нават недзе нервовая – бацькі ўсе розныі і дзеці ўсе розныя.
На нарадзе прагучалі розныя пытанні, але ўсіх іх аб’ядноўвае тое, што ў Беларусі медыцынская дапамога дзецям павінна ўдасканальвацца, як у тэхнічным сэнсе, так і ў прафісійным. Аналагічныя мерапрыемствы адбываюцца ў розных гарадах краіны два разы на год.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота babyzzz.ru