У Пінску адбыліся масавыя ператрусы



На тыдні ў Пінску адбываліся ператрусы ў грамадскіх актывістаў і грамадзян, якія наўпрост падпісаныя на тэлеграм-каналы. З Берасця прыехалі супрацоўнікі ГУБОПіКа, якія кантралявалі хаду вобшукаў.

Іх цікавілі носьбіты інфармацыі”, – паведаміў праваабаронца Алесь Рамановіч:

На гэтым тыдні было вельми шмат вобшукаў, нават людзей, якіх я ведаю, абшуквалі, і ў тых людзей, якіх мы не ведаем, было шмат вобшукаў. Прыехаў Берасцейскі ГУБОПіК, яны да канца тыдня тут дакладна былі. Не ведаю, ці будуць на наступным тыдні. Галоўнае, што іх цікавіць, гэта менавіта носьбіты інфармацыі – тэлефоны. Яны правяраюць падпіскі на тэлеграм-каналы, звычайна робяць копіі тэлефоннай кніжкі. Іх цікавіць інфармацыя.

Праваабаронца мяркуе, што пасля навагодніх святаў трэба чакаць яшчэ большага ціску, бо ўладам трэба правесці так званы рэферэндум у поўнай цішыні.

Беларускае Радыё Рацыя