У Пінску адбыліся ператрусы ў чальцоў БСДП
У Пінску ператрусы адбыліся ў чальцоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада”.
Пасля агляду сілавікамі месцаў пражывання актывістаў, некаторых адвезлі на допыты ў пінскі аддзел КДБ. Сітуацыю пракаментавала старшыня гарадской арганізацыі Вераніка Іванова:
– Прайшлі вобшукі, у тым ліку ў мяне і ў маіх блізкіх, праводзіліся допыты. Тэарэтычна мы выступаем у якасці сведак, але гэта не перашкаджае праводзіць у нас вобшукі. Завозяць у КДБ, завозяць у міліцыю, у крымінальны вышук, дапытваюць. Ніякіх уцямных тлумачэнняў не даецца. Усё гэта тлумачыцца таямніцай следства, таму мы можам толькі здагадвацца.
Вядома, што ператрусы адбіліся і ў кватэрах журналістаў Віктара Ярашука і Андрэя Якімуша. Усяго ж паляванне сілавікоў на палітычна актыўных пінчукоў пачалося з серады, у гэтай аперацыі задзейнічаныя, як міліцыянты, так і прадстаўнікі іншых структур.
Беларускае Радыё Рацыя