У Пінску адкрылі мемарыяльны комплекс у гонар вызвалення



Галоўнай падзеяй да 70-годдзя перамогі над нацызмам у Пінску стала адкрыццё пасля капітальнай рэстаўрацыі „вечнага агню” і мемарыяльнага комплексу ў гонар вызвалення.

На будаўнічыя працы мясцовыя ўлады выдаткавалі каля 5 мільярдаў беларускіх рублёў.

„Вечны агонь” у Пінску запалілі ад паходні, якую прывезлі з Берасцейскай крэпасці. Цырымонію здзейсніў 91-гадовы ветэран, ганаровы грамадзянін Пінска Барыс Благавідаў.

Адзін з удзельнікаў урачыстасці, афіцэр запасу Аляксандр Новік адзначыў, што Другая сусветная вайна – жудаснае выпрабаванне, якое прайшлі беларусы:

– Гэта свята, бо колькі было пакладзена на алтар перамогі, колькі чалавек загінула, колькі чалавек працавала ў тылу – такімі сіламі кавалі перамогу. Гэта лёс, які напаткаў нашу краіну ў тыя гады.

Дзень Перамогі ў Пінску па традыцыі святкуюць у гістарычнай часцы горада ад цэнтральнай плошчы праз набярэжную да Гарадскога парка культуры і адпачынку. Завершацца гулянні а 22-й гадзіне святочным салютам.

^C778296A5DBEB1C9C2C706CFEC883883A1D36C0875916458F3^pimgpsh_fullsize_distr

Беларускае Радыё Рацыя