У Пінску актывістаў пачалі выклікаць у міліцыю



Нягледзячы на запэўненні кіраўніка Пінскага ГАУСа Валерыя Сарочанка, што аніякага пераследу за ўдзел у акцыі 26-га сакавіка не будзе, ў Пінску актывістаў пачалі выклікаць у міліцыю. Так да грамадскага актывіста Ігара Салаўя наведаўся ўчастковы інспектар, узяў тлумачэнне, што ён рабіў на пінскай плошчы ў суботу і перадаў выклік у суд на 6 красавіка.

Чалец Партыі БНФ Алесь Рамановіч адзначае, што пераслед набывае масавы характар:

— Ці штраф ці суткі. Ужо ёсць у мяне звесткі, што суды адбудуцца. Ёсць ужо тэлефанаванні людзей, якія паведамілі, што іх выклікаюць у Пінскі ГАУС ці ва ўчастак міліцыі. Гэта значыць, што нейкія санкцыі будуць ці за ўдзел ці за штосьці іншае.

Нагадаем, 26-га сакавіка на цэнтральную плошчу Пінска выйшла каля 60 грамадзян у знак салідарнасці з затрыманымі ў Менску і супраць Дыкрэту №3. Даты быў затрыманы Ігар Салавей, Алесь Рамановіч, Дзмітрый Тарасюк і Ігар Петрушкевіч. Усіх адпусцілі з-за патрабаванняў людзей.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск