У Пінску арганізавалася валанцёрская група
У Пінску арганізавалася валанцёрская група, якая збірае перадачы для актывістаў у мясцовы ізалятар часовага ўтрымання. На сённяшні дзень адміністрацыйны арышт адбывае 8 чалавек.
„Перадачу атрымлівае кожны зняволены”, – кажа праваабаронца Алесь Рамановіч:
– У асноўным у нас па адміністрацыйным таму, што мы ведаем адразу, калі каго садзяць. Імя, прозвішча, імя па бацьку і пачынаем збіраць. Звычайна гэта мы збіралі сярод сваіх знаёмых. Ужо апошнім разам мне прыйшлося ў чаце папрасіць таму, што вельмі шмат было людзей. На восем перадач мы збіралі ў ІЧУ, нармальныя такія салідныя перадачы збіралі.
Па словах суразмоўца, зараз вядзецца праца над тым, каб аказваць дапамогу пінчукам, якіх затрымалі па крымінальнай справе „масавыя беспарадкі”. Магчыма, што ахвяраванні будуць перадавацца ў сем’і палітычных вязняў.
Беларускае Радыё Рацыя
