У Пінску арыштаваны Руслан Гусейнаў
У Пінску адміністрацыйным арыштам пакаралі актывіста Руслана Гусейнава, але на колькі “сутак”, пакуль невядома, бо судзілі таемна з самай раніцы.
У канцылярыі адмовіліся паведаміць тэрміны. Актывіста затрымалі яшчэ ўчора ў гарадской паліклініцы і да суда трымалі ў ізалятары.
Анатоль Ваткевіч, які зранку дзяжурыў каля суда, каб даведацца пра лёс паплечніка, адзначыў, што суткамі караюць самых актыўных:
– Людзі ў першых шэрагах заўсёды становяцца ахвярамі. Тут няма чаго здзіўляцца – будуць біць па актыўных людзях. Канешне, гэта выклікае страх і сумненні ў многіх людзей.
У жніўні Руслан Гусейнаў ужо адседзеў 15 сутак за нібыта арганізацыю несанкцыянаванага агітацыйнага пікета. На думку знаёмых актывіста, цяпер яго пакаралі за эмацыйны выступ 23-га жніўня на Народным сходзе ў Пінску.
Беларускае Радыё Рацыя