У Пінску асаблівая ўвага да ВІЧ-інфекаваных



У Пінску на базе цэнтральнай паліклінікі стварылі кабінет дапамогі ВІЧ-інфікаваным. у Берасцейскай вобласці, з амаль 1400 ВІЧ-інфікцыянаваных грамадзян больш паловы пражывае ў горадзе над Пінай.

У кабінеце будуць працаваць кваліфікаваныя лекары-інфекцыяністы, псіхолагі, сацыяльныя работнікі для больш якаснага аказання медыцынскай дапамогі і дыспансерызацыі ВІЧ-інфікаваных.

“Патрэбен правільны падыход да пацыента, асобна, калі гэта цяжарная жанчына”, – адзначыла лекар-інфекцыяніст Лілія Бердзіна:

– Гэта адзін з важных момантаў у медыцыне, у плане нараджэння здаровых дзяцей, у плане ВІЧ-інфекцыі, таму абавязковае мусіць быць абследванне цяжарнай жанчыны, вельмі часта ВІЧ-інфекцыя выяўляецца ў жанчыны падчас цяжарнасці. Гэта вельмі цяжкі ўдар для жанчыны. Мы ладзім у такой сітуацыі датэставае кансультаванне, высвятляем, ці была рызыка заражэння ў гэтага чалавека, можа ён сам прыдумаў гэта, бо не ўсе людзі ведаюць, якімі шляхамі магчыма заразіцца.

Дзякуючы сучаснай медыцыне, ВІЧ-інфекцыя ўжо не з’яўляецца смяротным прысудам. Існуюць антырэтравірусныя прэпараты, якія замаруджваюць развіццё віруса ў арганізме. Гэтыя лекі даюць за кошт бюджэту ды Глабальнага фонда.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя